10 лютага — 105 гадоў з дня нараджэння Лушчыцкага Міхаіла Аляксеевіча, генерал-маёра медыцынскай службы, савецкага і расійскага вучонага ў галіне ваенна-марской і шпітальнай хірургіі, ураджэнца в.Колаўка В.Раёўскага сельсавета (зараз Цімкавіцкага) (10.02.1919 – 10.03.1999)
Міхаіл Лушчыцкі — прафесар, доктар медыцынскіх навук, арганізатар ваенна-марской адукацыі, былы галоўны хірург Ваенна-марскога флоту СССР (1969-1973).
Жыццё Міхаіла Аляксеевіча было напоўнена мноствам падзей. Яго мара стаць не проста ўрачом, а хірургам здзейснілася пасля заканчэння ваенна-марскога факультэта пры Першым Ленінградскім медыцынскім інстытуце, які пазней быў пераўтвораны ў Ваенна-марскую медыцынскую акадэмію.
Першае месца службы наваспечанага спецыяліста — Ціхаакіянскі ваенны флот, дзе яго ў жніўні 1941 года прызначылі начальнікам санітарнай службы асобнага артдывізіёна Суганскага сектара берагавой аховы, а затым ардынатарам і начальнікам хірургічнага аддзялення ваенна-марскога шпіталя № 16. Праз яго лёс прайшла і Другая сусветная вайна, у заключнай фазе якой — вайне з Японіяй — у 1945 го-дзе ён прымаў удзел. Быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Пазней атрымаў яшчэ адну такую ж урадавую ўзнагароду, мноства медалёў.
З 1951 па 1953 год Лушчыцкі ўзначальваў 1-е хірургічнае аддзяленне Кранштацкага ваенна-марскога шпіталя. Міхаіл Аляксеевіч быў не толькі выдатным хірургам, але і не менш таленавітым педагогам. Ён працаваў выкладчыкам, старшым выкладчыкам, намеснікам начальніка ваенна-марской і шпітальнай кафедры Ваенна-медыцынскай акадэміі імя С.М. Кірава.
У гэты час айчынныя ваенна-марскія хірургі працягвалі развіваць і ўдасканальваць арганізацыю аказання хірургічнай дапамогі на флоце. У 1966 г. выходзіць у свет дапаможнік «Ваенна-марская хірургія», адным з аўтараў якога быў Міхаіл Аляксеевіч. Асаблівая ўвага ў ім была нададзена аказанню хірургічнай дапамогі на падводных лодках. Лушчыцкі па праве лічыцца заснавальнікам вучэння аб камбінаваных пашкоджаннях у ваенна-марской хірургіі.
У 1969 годзе М.А. Лушчыцкага прызначылі галоўным хірургам Ваенна-марскога флоту Савецкага Саюза. Наступныя пяць гадоў ён правёў у камандзіроўках на флатах, на вучэннях, у акіянскіх паходах. У 1972 г. атрымаў званне генерал-маёра медыцынскай службы. Праз год прызначаны начальнікам кафедры ваенна-марской і шпітальнай хірургіі, якой кіраваў да выхаду ў адстаўку ў 1986 годзе.
Лушчыцкі з’яўляецца адным з арганізатараў Гарадскога цэнтра гепатахірургіі ў бальніцы № 26 г. Ленінграда, узначальваў гэты цэнтр. Пры непасрэдным удзеле М. Лушчыцкага быў адкрыты вучэбны пункт у бальніцы № 14 (цэнтр гнойнай хірургіі горада), дзейнічалі вучэбныя базы кафедры ваенна-марской хірургіі ў бальніцы № 17 «У памяць 25 кастрычніка» і 1-м Ваенна-марскім клінічным шпіталі.
Наш зямляк унёс вялікі ўклад у тэорыю і практыку ваеннай медыцынскай навукі, развіццё ваенна-марской і неадкладнай хірургіі. Стаў аўтарам 140 навуковых і вучэбна-метадычных прац.
Але, нягледзячы на сваю вялікую занятасць, Міхаіл Аляксеевіч заўсёды знаходзіў час, каб прыехаць у Беларусь. І імкнуўся разам з жонкай Галінай Пятроўнай, дзецьмі Аляксандрам і Ірынай пабываць на Капыльшчыне кожны год. І тут, у родным доме, яго ахутвалі ўспаміны пра гады дзяцінства і юнацтва. З захапленнем ён займаўся простай сялянскай працай, якая прыносіла яму сапраўдную асалоду.
Памёр Міхаіл Аляксеевіч у 1999 годзе і пакінуў пасля сябе толькі добрую памяць.
10 лютага — 105 гадоў з дня нараджэння Лушчыцкага Міхаіла Аляксеевіча, генерал-маёра медыцынскай службы, савецкага і расійскага вучонага ў галіне ваенна-марской і шпітальнай хірургіі, ураджэнца в.Колаўка В.Раёўскага сельсавета (зараз Цімкавіцкага) (10.02.1919 – 10.03.1999)
Міхаіл Лушчыцкі — прафесар, доктар медыцынскіх навук, арганізатар ваенна-марской адукацыі, былы галоўны хірург Ваенна-марскога флоту СССР (1969-1973).
Жыццё Міхаіла Аляксеевіча было напоўнена мноствам падзей. Яго мара стаць не проста ўрачом, а хірургам здзейснілася пасля заканчэння ваенна-марскога факультэта пры Першым Ленінградскім медыцынскім інстытуце, які пазней быў пераўтвораны ў Ваенна-марскую медыцынскую акадэмію.
Першае месца службы наваспечанага спецыяліста — Ціхаакіянскі ваенны флот, дзе яго ў жніўні 1941 года прызначылі начальнікам санітарнай службы асобнага артдывізіёна Суганскага сектара берагавой аховы, а затым ардынатарам і начальнікам хірургічнага аддзялення ваенна-марскога шпіталя № 16. Праз яго лёс прайшла і Другая сусветная вайна, у заключнай фазе якой — вайне з Японіяй — у 1945 го-дзе ён прымаў удзел. Быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Пазней атрымаў яшчэ адну такую ж урадавую ўзнагароду, мноства медалёў.
З 1951 па 1953 год Лушчыцкі ўзначальваў 1-е хірургічнае аддзяленне Кранштацкага ваенна-марскога шпіталя. Міхаіл Аляксеевіч быў не толькі выдатным хірургам, але і не менш таленавітым педагогам. Ён працаваў выкладчыкам, старшым выкладчыкам, намеснікам начальніка ваенна-марской і шпітальнай кафедры Ваенна-медыцынскай акадэміі імя С.М. Кірава.
У гэты час айчынныя ваенна-марскія хірургі працягвалі развіваць і ўдасканальваць арганізацыю аказання хірургічнай дапамогі на флоце. У 1966 г. выходзіць у свет дапаможнік «Ваенна-марская хірургія», адным з аўтараў якога быў Міхаіл Аляксеевіч. Асаблівая ўвага ў ім была нададзена аказанню хірургічнай дапамогі на падводных лодках. Лушчыцкі па праве лічыцца заснавальнікам вучэння аб камбінаваных пашкоджаннях у ваенна-марской хірургіі.
У 1969 годзе М.А. Лушчыцкага прыз
